Руский Беларускi
 

Государственное учреждение образования «Средняя школа № 28 г.Витебска»

Главная О школе Образовательный процесс Платные услуги Центр правовых знаний БРПО, БРСМ Профсоюз Родительский университет Страничка психолога Профориентация Достопримечательности города Витебска известные люди Витебска Сотрудничество, шефы Наши достижения

Новости школы

Мероприятия: Дню пісьменнасці прысвячаецца


05.09.2016 10:22


Дню пісьменнасці прысвячаецца

Наша школа разам з усей краінай далучылася да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай пісьменнасці, які з 1994 года штогод адзначаецца ў пачатку верасня. Сення гэты Дзень пераўтварыўся у сапраўдны нацыянальная свята, якое дазваляе прапагандаваць лепшыя традыцыі беларуская культуры, друкаванага слова, духоўнасці. У гэтым годзе свята адбылося 3-4 верасня ў Рагачове Гомельскай вобласці, а ў наступным, 2017-м, калі будзе адзначацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, мерапрыемства вырашылі перанесці на радзіму Францыска Скарыны – у Полацк.

У школе ў гонар Дня пісьменнасці было праведзена мноства мерапрыемстваў - усе на роднай мове. На гульнях і ўроках дзеці першых класаў даведваліся шмат новага пра жывёльны свет Беларусі, гулялі ў беларускія гульні і чыталі беларускія казкі. У канцы мерапрыемстваў яны правяралі свае веды. Як потым распавядалі школьнікі, ім было вельмі цікава даведацца шмат новага пра сваю родную зямлю. Дзеці 2-4 класаў праверылі свае веды пра Беларусь і беларускую культуру на віктарынах. Большасць хлопчыкаў і дзяўчынак паказалі вельмі добрыя веды, ну а тыя навучэнцы, якія чагосьці не ведалі, папоўнілі свае веды. Хлопцы сярэдніх і старэйшых класаў наведвалі розныя выставы і праводзілі экскурсіі па родным Віцебску. Падчас вандровака з імі таксама праводзілі віктарыны і расказвалі шмат новага і цікавага пра любімы горад і культуры краіны. Хочацца заўважыць, што ўсе мерапрыемствы былі цікавыя і адаптаваныя да ўзросту хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ўдзельнічалі ў іх.

Падрыхтавала Віалета Сапежанская (11 “Б” класс).


Музей доска объявлений СМИ о нас методический совет Основы безопасности жизнедеятельности Попечительский совет Мероприятия Вопрос-ответ Контактная информация Электронное обращение Карта сайта